Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Деятельность музейного формирования

Дата: 17 мая 2017 в 20:45, Обновлено 18 мая 2017 в 14:37

Добры дзень, паважаныя госці! Мы запрашаем вас ў беларускую хатку.

Амаль усе прылады былі драўляныя. На сцяне звычайна вісела паліца з посудам.

Шмат работы было ў хаце для гаспадыні.У ступе таўкліся крупы (грэчка, проса). У маслабойцы збівалася масла. У начоўках яна мыла  бялізну, а потым на рэчцы адбівала яго пранікам. Высушыўшы, прасавала  яго прасам, напоўненным вугалькамі, або спецыяльнымі  качалкамі.

Ежа гатавалася ў чыгунку або на патэльні ў печы, а вечарамі – на прыпечку на трыножцы.

Восенню апрацоўваўся лён. Вось адна з прылад – ільночасалка.

Доўгімі зімовымі вечарамі гаспадыня прала на верацяно або самапрадкай ніткі, потым ставіла кросны і ткала ручнікі, посцілкі, палавікі. Ад кроснаў у нас засталася толькі адна дэталь – бёрды.

Хата асвятлялася лямпай, або газоўкай. А калі трэба было выйсці ў хлеў ці на двор, выкарыстоўвалі вось такія ліхтары.

Бліжэй да ночы клаліся спаць на драўляны ложак, побач стаяла люлька, у якой спала дзіця.

Стол звычайна стаяў у чырвоным куце, дзе вісела ікона.Спачатку хрысціліся, потым садзіліся за стол на драўляныя лавы. Першым на пачэснае месца сядаў бацька. Ён і пачынаў харчаванне, за ім – астатнія члены сям’і па старшынству.

Рэчы размяшчаліся ў куфары, гэта была своеасаблівая шафа.

Гэта рэчы больш позняга перыяду. Этажэрка, на якой выстаўляліся дробныя ўпрыгожванні і, галоўнае, кнігі – і “буфет” – шафа для посуду, дакументаў і іншых рэчаў.

Хату ўпрыгожвалі вышыванкамі: сурвэткамі, рушнікамі, посцілкамі, на падлозе засцілаліся палавікі.

Творым цуды сваімі рукамі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.